9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан заклікала падтрымаць Барака Абаму

4

Хілары Клінтан, якая прэтэндавала на вылучэнне кандыдатам на пост прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі, абвясціла пра завяршэнне сваёй выбарчай кампаніі.

Як перадае агенцтва France Presse, у часе суботняга выступу ў Нацыянальным музеі дойлідства ў Вашынгтоне, Клінтан заклікала прыхільнікаў зрабіць усё магчымае, каб абраць наступным прэзідэнтам Барака Абаму, і агучыла гатовасць цалкам яго падтрымаць.

Абвестка пра выйсце Клінтан з перадвыбарнай гонкі чакалася з 3 чэрвеня, калі адбыліся апошнія ў гэтай кампаніі праймэрыз у штатах Паўднёвая Дакота і Мантана. Былая першая лэдзі значна адстала ад Абамы па колькасці дэлегатаў, гатовых падтрымаць яе на з'ездзе дэмакратаў па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты.

У пятніцу былая прэтэндэнтка на прэзідэнцкі пост зладзіла для ўсіх супрацоўнікаў свайго перадвыбарнага штабу развітальную вечарыну, на якую прыйшло з пяцьсот чалавек.

На думку аналітыкаў, Клінтан магла б працягнуць перадвыбарную кампанію ў якасці кандыдата на пост віцэ-прэзідэнта ў пары з Абамам. Аднак сенатар ад штата Ілінойс пакуль не вызначыўся з кандыдатурай намесніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках