9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне загінулі трое беларусаў

8 чэрвеня ў 6.55 на 214-м кіламетры аўтадарогі Кіеў - Чарнігаў - Новыя Ярылавічы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінулі трое грамадзян Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на дзяжурную частку ДАІ Украіны, мікрааўтобус "Фольксваген" з Беларусі, у якім знаходзіліся тры чалавекі, сутыкнуўся з зарэгістраваным у Літве рэйсавым аўтобусам "Setra", які выехаў на сустрэчную паласу. Аўтобус рушыў з Вільнюса ў Кіеў з двума кіроўцамі і 27 пасажырамі.

На месцы аварыі загінулі кіроўца мікрааўтобуса і пасажыры - жанчына і дзевяцігадовы хлопчык. Кіроўца аўтобуса з траўмамі рознай ступені цяжару шпіталяваны ў мясцовую райлякарню.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках