9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі: да 2011 года Беларусь будзе плаціць за газ 400 даляраў

14

Кошт на газ для Беларусі ў 2009 годзе можа перавысіць 200 даляраў, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

"Мне складана сказаць, які кошт будзе ў 2009 годзе. Гэта будзе або блізка да 200 даляраў, або ледзь-ледзь за іх", - сказаў дыпламат.

Каментуючы той факт, што ў праекце беларускага бюджэту на 2009 год на дадзены момант закладзены кошт газа 140 даляраў, А.Сурыкаў сказаў: "Гэта воля любой дзяржавы. Можна закласці і меней".

Кажучы аб кошце газа да 2011 года, амбасадар не выключыў, што кошт газа можа дасягнуць 400 даляраў і нават перавысіць гэтую суму.

"Газ можа каштаваць 400 даляраў і больш. І там ёсць пытанні", - сказаў амбасадар, дадаўшы, што "у любым выпадку для Беларусі кошт будзе ніжэйшы за заходнееўрапейскі".

А.Сурыкаў таксама заўважыў, што сёння "ёсць некаторыя размовы па кошце гэтага года". Пры гэтым амбасадар заўважыў, што кантрактам на пастаўку газа прадугледжаная магчымасць падвышэння кошту не больш аднаго разу на год і не больш чым на 7% .

Амбасадар таксама паведаміў, што расейскі бок па-ранейшаму настойвае на адмене непадатковых адлічэнняў Белтрансгаза і не мае намеру у гэтым пытанні адыходзіць

"Беларускі бок знізіў з другога паўгоддзя аб'ем адлічэнняў да 8,1% , але перамовы па-ранейшаму ідуць. Расейскі бок галасуе супраць, але пакуль у сувязі з тым, што Газпрамам аплачаныя толькі 25% акцый Белтрансгаза, расейскія галасы ў меншасці", - сказаў амбасадар.

Як паведамляў раней "Інтэрфакс", з ліпеня бягучага года ўлады Беларусі знізілі для ААТ "Белтрансгаз" нарматыў адлічэнняў у інавацыйны фонд Мінэнерга да 8,1% сабекошту прадукцыі з 19%, што было прадугледжана законам аб бюджэце. Аднак "Газпрам" катэгарычна пярэчыць супраць любых адлічэнняў, але пакуль у складзе наглядальнага савета прадстаўнікі "Газпрама" знаходзяцца ў меншасці.

ААТ "Газпрам", якому цяпер прыналежыць 25% акцый ААТ "Белтрансгаз", у сакавіку ініцыявала адмену адлічэнняў "Белтрансгаза" у інавацыйны фонд Мінэнерга. Расейскі ўдзельнік АТ разглядае непадатковыя адлічэнні ў якасці ўмоваў, якія пагаршаюць дзейнасць інвестара ў Беларусі, і лічыць, што такая практыка супярэчыць дамове аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

"Газпрам" давядзе сваю долю ў "Белтрансгазе" да 50% у пачатку 2010 года, заплаціўшы за акцыі беларускай ГТС $2,5 млрд.

Сурыкаў таксама пацвердзіў, што хуткім часам Расея можа падаць Беларусі стабілізацыйны крэдыт у 2 млрд даляраў.

"Ёсць афіцыйны зварот беларускага ўрада да расейскага, і два Мінфіна цяпер вывучаюць сітуацыю. Гутарка аб магчымасці крэдытавання ў аб'ёме $2 млрд ішла. Наш бок ніякага нежадання не выдаць крэдыт не выяўляў ", - сказаў А.Сурыкаў.

Амбасадар Расеі таксама паведаміў, што Расея не будзе размяшчаць у Беларусі ядзерную зброю, паколькі гэта супярэчыць існым міжнародным дамовам.

"Саму ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі не размесціш, бо існуе адпаведная дамова, гарантамі якой з'яўляюцца ЗША і РФ", - заявіў Сурыкаў.

"А вось з пункту гледжання супрацьракетных сістэм такога жа ўзроўню, перахопліваючых, гутарка (аб магчымым размяшчэнні - ІФ) можа ісці", - заявіў расейскі амбасадар.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках