9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт шэнгенскіх візаў залежыць ад вынікаў «выбараў» і вызвалення палітвязняў

3

Калі «выбары» будуць празрыстымі і адкрытымі, калі будуць вызваленыя людзі, змешчаныя ў турме па неабгрунтаваных абвінавачваннях, у тым ліку Аляксандр Казулін, Еўразвяз зможа перайсці да новай дынамікі ў адносінах з Беларуссю, заявіла на прэс- канферэнцыі ў Менску амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо.

Ад імя французскага старшынства ў Радзе ЕЗ М.Мюсо падкрэсліла, што гаворка ідзе не толькі аб адзнацы «выбараў» у дзень галасавання, але і аб тым, наколькі свабоднай і адкрытай будзе выбарчая кампанія ў цэлым, паведамляе «Інтэрфакс».

У гэтай сувязі амбасадар заўважыла, што ў Францыі любы грамадзянін без якіх-небудзь адмысловых паўнамоцтваў можа прыйсці ў акруговую выбарчую камісію на этапе падліку галасоў і назіраць за працэсам.

Толькі ў выпадку прызнання «парламенцкіх выбараў» свабоднымі магчымае і ажыццяўленне палітыкі добрасуседства ў адносінах Беларусі, падкрэсліла амбасадар у інтэрв'ю БелаПАН.

"Пакуль паміж Беларуссю і Еўразвязам не будзе падпісаная дамова аб супрацоўніцтве і партнёрстве ў рамках еўрапейскай палітыкі добрасуседства, кошт і працэдура атрымання шэнгенскіх візаў для беларусаў не зменіцца", — заявіла амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо.

Па ейных словах, дамова дасць беларусам "тыя ж перавагі, якімі карыстаюцца грамадзяне Расеі, Украіны, Сербіі". Для гэтых краінаў, нагадаем, памер консульскага збору складае 35 еўра, для беларусаў ён вырас з 1 студзеня 2007 одаы да 60 еўра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках