23 верасня 2018, Нядзеля, 8:25
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Масавыя арышты маладых апазыцыянераў у Менску

19

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паўла Кур’яновіча і сябра Палітрады Аб'яднанай грамадзяннскай партыі Аляксандра Сергіенку.

Сястра Паўла Кур’яновіча Паліна паведаміла Радыё Свабода, што яе брат патэлефанаваў ёй з тэлефона сьледчага і сказаў, што яго трое сутак будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня як падазраванага ў крымінальнай справе (злоснае хуліганства), якую распачалі пасьля выбуху самаробнай бомбы падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.

Актывіст грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Павал Юхневіч паведаміў “Свабодзе”, што сувязь з Аляксандрам Сергіенкавым таксама адсутнічае. Паплечнікі Аляксандра лічаць, што яго таксама трымаюць у камэры ізалятара.

Паплечнікі актывіста моладзевай незарэгістраванай арганізацыі “БУНТ” Антона Койпіша таксама ўпэўненыя, што яго пасьля допыту накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

На кватэры моладзевага актывіста партыі БНФ Ільлі Богдана пачаўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ шукаюць рэчавыя доказы "датычнасьці" Ільлі да выбуху на канцэрце 4 ліпеня.

Такім чынам за кратамі ў падазрэньні да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту трымаюць каля 10 апазыцыянэраў.