9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд на міжгародных аўтобусах падаражэў на 20%

4

У Беларусі тарыфы на перавозкі пасажыраў і правоз багажу аўтобусамі рэгулярных маршрутаў міжгароднага паведамлення падвышаныя ў сярэднім на 20%.

Такое рашэнне прадугледжанае ў пастанове Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь №137, паведамляе БелТА.

Як растлумачылі ў Мінэканомікі, з 10 ліпеня 2008 года лімітавы максімальны ўзровень тарыфаў за адзін кіламетр праезду пасажыраў і правоз багажу аўтобусамі міжгароднага паведамлення на звычайных, хуткасных, экспрэсных і дадатковых рэгулярных маршрутах падвышаны ў сярэднім на 20%.

Паводле дакумента лімітавыя максімальныя тарыфы на перавозкі пасажыраў аўтобусамі агульнага тыпу на звычайных рэгулярных маршрутах міжгароднага паведамлення складаюць Br96 за адзін кіламетр праезду, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - Br100, на хуткасных маршрутах адпаведна - Br124,8 і Br130, на экспрэсных маршрутах - Br144 і Br150, на дадатковых рэйсах - Br129,6 і Br135.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках