9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэла гарэлка

17

З 11 ліпеня ў Беларусі падвышаныя рознічыня кошты на гарэлку.

"У адпаведнасці з пастановай міністэрства эканомікі N139 з 11 ліпеня 2008 года падвышаюцца рознічныя кошты на гарэлку на 4% і адпускныя кошты на спірт этылавы харчовы на 10%", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе міністэрства эканомікі.

Па дадзеных Мінэканомікі, рознічны кошт на гарэлку "Крышталь Класічная", "Кляновая", "Белая Русь срэбная" складзе Br6,17 тыс. за бутэльку 0,5 літра без кошту посуду.

Як растлумачылі ў прэс-службе, рашэнне аб павелічэнні рознічных коштаў на гарэлку прынятае па прапанове канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам" і "Белбіяфарм" для кампенсацыі росту акцыза і падаражэння кошту збожжа.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках