Ільля Богдан змешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня
3- 12.07.2008, 14:31
Стала вядома месцазнаходжаньне актывіста партыі БНФ Ільлі Богдана. Як даведалася “Радыё Свабода”, апазыцыянер утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Да вечара ўчорашняга дня было дакладна невядома, дзе знаходзіцца моладзевы актывіст. Яго затрымалі 10 ліпеня ўвечары супрацоўнікі КДБ, правёўшы на кватэры ператрус.
Адвакат Павал Сапелка ня мог знайсьці свайго падабароннага, калі прыехаў да яго ў ізалятар. Высьветлілася, што хлопца адвезьлі з камэры на допыт у міліцыю Маскоўскага раёну Менску.
Пасьля допыту Ільлю адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе знаходзяцца яшчэ шэсьць чалавек, якіх падазраюць у датычнасьці да выбуху 4 ліпеня падчас сьвяточнага канцэрту. Яшчэ трох падазраваных у выбуху трымаюць у сьледчым ізалятары КДБ.