9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» заплаціць за Глеба 22,5 мільёны еўра

4

Сёння павінен завяршыцца пераход Аляксандра Глеба ў іспанскую «Барселону». У другой палове дня беларускі футбаліст павінен паставіць свой подпіс пад кантрактам з каталонскім клубам.

Па інфармацыі Life.Ru, лонданскі "Арсенал" пагадзіўся прадаць беларускага хаўбэка за 22,5 мільёны еўра. Нагадаем, што ў свой час "кананіры" набылі гульца ў нямецкага "Штутгарта" за пятнаццаць мільёнаў. Акрамя абумоўленых грошай ангельцы атрымаюць яшчэ каля чатырох мільёнаў, калі Глеб згуляе больш паловы матчаў за сваю новую каманду і калі пры ім "Барселона" даможацца перамогаў у якіх-небудзь турнірах.

Кантракт футбаліста з каталонскім клубам разлічаны на чатыры гады, за якія Глеб атрымае ў агульнай складанасці каля чатырнаццаці мільёнаў еўра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках