9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Быў моцны ўдар, у вачах пацямнела, мяне павалілі і сталі біць нагамі» (Фота)

29

Падчас разгону акцыі ў падтрымку палітвязняў, якая адбылася 14 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы Менска, супрацоўнікамі АМАПа быў збіты лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кандыдат у дэпутаты «парламента» з адзінага спісу апазіцыі Анатоль Лябедзька.

«Амапаўцы пачалі адціскаць людзей з плошчы. Я абурыўся, спытаў, на якіх падставах людзям не даюць проста стаяць на плошчы з партрэтамі. Папрасіў амапаўцаў прадставіцца. У адказ мяне пачалі штурхаць, біць нагамі спотайку. Потым чалавек 5-6 пачалі сталі біць з ўсіх бакоў, быў моцны ўдар у вобласці жывата, у вачах пацямнела, мяне павалілі на брук, потым нагамі разоў пяць стукнулі. Падбег сын, яшчэ некалькі чалавек. Некалькі хвілін не мог дыхаць. Потым адчуваю, што ў грудзі пры ўздыху ёсць болевыя адчуванні», -- распавёў Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Пасля збівання палітык звярнуўся ва 2-ю клінічную лякарню Менска. Лекары выявілі ў яго дзьве гематомы ў вобласці грудзей і жывата, а таксама гематомы на нагах.

«Усё адбываецца, як звычайна. Калі сілавыя структуры 14 гадоў працуюць у адным рэжыме, цяжка чакаць , што яны зменяцца, што зменяць сваё стаўленне да апанентаў улады. Дзейнічалі яны цвёрда, брутальна. Але самым галоўным для нас было выказаць салідарнасць з людзьмі, якім сёння значна цяжэй, чым нам», -- адзначыў лідэр АГП.

Фота ByMedia.net

Фота "Радыё Свабода"

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках