9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хімічны сьлед» выбуху?

6

Як паведамлялі ў 2007 годзе сродкі масавай інфармацыі, у Менску па вуліцы Магілёўскай, на кватэры ў 21-гадовага студэнта трэцяга курсу 31 мая ў 17-35 адбыўся выбух, у выніку якога пацярпеў студэнт: шматлікія асколкавыя раненьні абодвух кісцяў, правай стапы, бядра, траўматычны шок і пераломы.

У прыватнасьці, са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама пра гэта паведамілі БелаПАН, сайт “Нашай нівы” і некаторыя іншыя СМІ ( напрыклад bntu.info), нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Выбух адбыўся у выніку праводзімых гаспадаром хімічных вопытаў. Супрацоўнікі міліцыі забралі персанальны кампутар, хімічнае абсталяваньне, сшытак з запісамі па вырабу петард. Праверку праводзіў Кастрычніцкі РУУС сталіцы.

Сёньня ёсьць некаторыя падставы меркаваць, што гэтым спецыялістам-піратэхнікам з’яўляўся студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі спецыяльнасьці інжынерна-псіхалагічнае забеспячэньне інфармацыйных тэхналогій Аляксей Шэлег. Супраць яго ў 2007 годзе была ўзбуджаная крымінальная справа і ён быў асуджаны ўмоўна.

Як высветлілася, затрыманая па падазрэньні ў здзяйсненьні выбуху ў Менску 4 ліпеня гэтага года студэнтка БДУ Тацяна Пекун тады праходзіла па гэтай справе сведкам. Разам з ёй дапытвалі яшчэ аднаго студэнта, які наведваў “хімічны гурток”. Ён таксама змешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня па падазрэньні ў дачыненьні да сёлетняга выбуху. Верагодна, што кола затрыманых большае.

Такім чынам, праваахоўныя органы, як адну з версій, разглядаюць магчымасць здзяйсненьня выбуху студэнтамі-хімікамі з БДУ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках