9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белыя сьцягі луналі над Будславам (Фота)

1
Бел-чырвона-белыя сьцягі луналі над Будславам (Фота)

1-2 ліпеня ў Будславе праходзіць сьвята ўшанаваньня цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У сьвяце бяруць удзел каля 30 тысяч вернікаў зь Беларусі, а таксама паломнікі з Польшчы, Літвы і Расеі. У Будслаў з’ехаліся каля сотні беларускіх сьвятароў. Падчас мерапрыемстваў луналі нацыянальныя сьцягі Беларусі.

Сёньня ў Будславе адбываецца галоўная імша, у якой бярэ ўдзел мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Пад час імшы ён нагадаў, што напярэдадні пабываў у Ватыкане, дзе Папа Рымскі ўручыў яму палій. Гэта асобая адзнака ў сьвятарскім адзеньні абазначае асаблівыя заслугі мітрапаліта і яго асаблівую набліжанасьць да Папы. Паводле мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, гэта ёсьць знакам увагі Папы Рымскага да ўсяго беларускага народа.

Пад час імшы група моладзі ўзьняла бел-чырвона-белыя сьцягі. Але потым гэтыя сьцягі зьніклі. Прыбраць сьцягі прымусілі супрацоўнікі міліцыі, якіх у Будславе прысутнічае вельмі многа.

“Так, мы ўзнялі беларускія нацыянальныя сьцягі – бела-чырвона-белыя. Да нас адразу падыйші міліцыянты і пачалі штурхаць людзей, патрабаваць прыбраць сьцягі”, -- паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы лідэр Павал Севярынец.

Сьвята працягваецца ад учорашняга дня. Спачатку ў Будславе сустрэлі пілігрымаў. А 12-й ночы адбылася ўрачыстая імша і працэсія са сьвечкамі вакол сьвятыні.

У праграму свята ўключаныя ўрачыстыя імшы, Марыйные нешпары (услаўленні Ісуса Хрыста і Маці Божай, падчас якіх выконваюцца псалмы), акафіст, пакланенне святым дарункам, выстаўленне святога прычасця, працэсіі і літанні да Маці Божай. У свяце прымаюць удзел таксама вернікі грэка-каталіцкай царквы.

Удзельнікі свята будуць адзначаць 10-годдзе са дня, калі кардынал Казімір Свенцек каранаваў папскімі каронамі ікону Маці Божай Будслаўскай, што з'яўляецца прызнаннем яе цудатворнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках