9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт пакалечыў дзяўчыну

9

Намеснік начальніка Лунінецкага РАЎС, адказны за грамадскую бяспеку на даручанай яму тэрыторыі, кіруючы машынай у стане алкагольнага ап'янення, збіў 14-гадовую школьніцу. Аб гэтым піша брэсцкая газета «Заря».

Паводле прадстаўленай прэс-службай УЎС Брэсцкага аблвыканкама інфармацыі справа ішла так. 29 чэрвеня ў 16.50 на вуліцы Чапаева, насупраць хаты № 89 кіроўца аўтамабіля “ВАЗ-21063” здзейсніў наезд на міначку, якая ішла па боку праезджай часткі, з прычыны чаго тая атрымала множныя целавыя пашкоджанні: закрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом ключыцы, удар сцёгна. Пацярпелая - жыхарка горада Светлагорска Гомельскай вобласці 1994 года нараджэння, навучэнка дзявятага класа - была дастаўленая на лячэнне ў лякарню. Кіраваў прыватным “жыгулёнкам” зараз ужо былы міліцыянт пры пасадзе.

Адразу жа пасля ДТЗ быў складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 18.16 частка 1, падрыхтаванае заключэнне службовай праверкі з хадайніцтвам перад Міністэрствам унутраных справаў аб звальненні вышэйзгаданага супрацоўніка. На дадзены момант пачатае расследаванне па факце здарэння, якое расставіць усе кропкі над “i” і вызначыць меру адказнасці за зробленае. Магчыма, гаворка пойдзе аб узбуджэнніі крымінальнай справы.

P.S. За пяць месяцаў 2007 года ў Менску было зафіксавана пяць выпадкаў кіравання транспартнымі сродкамі супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія былі ў стане алкагольнага ап'янення (інфармацыя ўзятая з афіцыйнага сайта МУС Рэспублікі Беларусь. - Е. Л.). У асноўным такія парушэнні здзяйсняліся міліцыянтамі з ліку малодшага кіравальнага састава, моладдзю, што мела стаж працы ў міліцыі да дзесяці гадоў. Пік падобных паездак падшафэ прыйшоўся на зімовыя месяцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках