9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры партый яшчэ не зразумелі, што «дэпутатаў» будуць прызначаць

8

Нягледзячы на вызваленне апазіцыянераў, затрыманых раней па справе аб выбуху ў Менску, апазіцыя "пакідае за сабой права зняць усіх сваіх кандыдатаў за некалькі дзён да асноўнага дня галасавання".

Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Лябедзька падкрэсліў, што ўлады рэспублікі "не ствараюць нават мінімальных умоваў" для ажыццяўлення "чагосьці, што нагадвае парламенцкія выбары". "Калі мы зразумеем, што ў нас ізноў будуць не выбіраць, а прызначаць 110 дэпутатаў, такое права мы за сабой пакідаем", - падкрэсліў апазіцыянер.

Як распавёў Лябедзька, "людзей выпусцілі з турмы, але пачалі судовыя працэсы адносна чальцоў адзінага спісу апазіцыі". "Людзей пратрымалі ад двух да дзесяці сутак і адпусцілі, без агучвання нейкага абвінавачання, - сказаў старшыня АГП. – Робіцца відавочным, што гэта было трэба для таго, каб зрабіць выбарчую кампанію ў Беларусі больш кіроўнай". З ягоных словаў, зараз улады краіны "будуць апраўдваць" свае дзеянні тым, што "ёсць тэрарысты ў краіне, значыць, і выбарчая кампанія мусіць праходзіць з больш жорсткім кантролем з боку сілавых структураў".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках