9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН занепакоена арыштамі праваабаронцаў у Беларусі

Адмысловы дакладчык ААН па сітуацыі з праваабаронцамі Маргарэт Секагія звярнулася да ўрада Беларусі з заявай, у якім выказала занепакоенасць з нагоды пераследу актывіста Беларускага Хельсінскага камітэта Паўла Лявінава.

Гэта ўжо другое паведамленне дакладчыка, скіраванае ўраду адносна віцебскага праваабаронцы, адзначае прэс-служба БХК. Першы ліст датаваны 8 красавіка гэтага года.

Як раней паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97, 16 ліпеня Лявінава даставілі ў Першамайскі РАУС Віцебску адразу з лякарні. Судовая пастанова аб яго 10-суткавым арышце была вынесена яшчэ 26 траўня. Суддзя суду Першамайскага раёна горада Валянціна Кісмярошкіна прызнала праваабаронцу вінаватым у здзяйсненні правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 17.1 і 23.4 КОАП (дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Вядзецца пра падзеі 27 сакавіка 2008 года. У той дзень П.Лявінаў прыехаў дадому да віцебскага журналіста Вадзіма Баршчэўскага, дзе супрацоўнікі КДБ чынілі ператрус, для аказання праўнай дапамогі. Прадстаўнікі праваахоўных органаў затрымалі Лявінава, абвінавацілі яго ў непадпарадкаванні прадстаўнікам улады і ва ўжыванні нецэнзурных выразаў. Амаль два месяцы прадстаўнік БХК спрабаваў аспрэчыць гэтае рашэнне суду і давесці сваю невінаватасць.

З інфармацыі БХК, П.Лявінава павезлі для адбыцця арышту наўпрост з палаты рэанімацыі 2-й клінічнай лякарні Віцебску, куды ён трапіў напярэдадні. 15 ліпеня праваабаронца быў на прыёме ў пракурора Віцебскай вобласці Генадзя Дыско з мэтай дамагчыся адмены рашэння суду. Пракурор абяцаў разабрацца ў сітуацыі, аднак на выхадзе з будынка пракуратуры Лявінава затрымалі і даставілі ў міліцыю. Там праваабаронцу стала блага, і яго на машыне хуткай дапамогі адвезлі ў 2-ю лякарню. З інфармацыі БХК, дзяжурны кардыёлаг, пасля перамоваў з кімсьці па тэлефоне, адмовілася шпіталізаваць Лявінава. Выходзячы з лякарні, ён знепрытомнеў і акрыяў толькі праз некалькі гадзін у палаце рэанімацыі.

Брат прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэта Паўла Лявінава паведаміў, што праваабаронцу пры затрыманні былі нанесеныя фізічныя пашкоджанні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках