19 красавiка 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жорстка зьбітыя актывісты «Маладога Фронту»

5

Уначы падчас распаўсюду ўлётак "Свабоду Андрэю Кіму!" былі жорстка зьбіты моладзевыя актывісты Яраслаў Грышчэня, Арцём Ластавецкі і Яўген Спасюк.

Як паведамілі хлопцы, каля двух адзін начы у пад'езд, дзе яны раскідвалі па скрынях улеткі, забегла пяцера хлапцоў, якія павалілі маладзёнаў на зямлю і пачалі зьбіваць нагамі. Бойка працягвалася некалькі хвілін, пасьля чаго хуліганы зьбеглі ў невядомым напрамку. Хлопцы зьвернуліся за дапамогаю да мясцовага патруля ППС, але атрымалі прыкладна такі адказ:"Ластавецкага з Грышчэням мы ведаем, гэтых ёсьць за што лупіць, так што самі вінаватыя...".

Хлопцы, якія атрымалі шматлікія гематомы, а Яўгену Спасюку ў дадатак разьбілі твар і зламалі нос, здымуць пабоі і зьвернуццаў міліцыю з патрабаваньнем знайсьці злачынцаў, паведамляе сайт “Маладога Фронта”.

У гэтую ж самую ноч у іншым раёне горада быў затрыманы Аляксей Спасюк - брат Яўгена Спасюка. Пры даглядзе асабістых рэчаў, у яго знайшлі каля 1000 улетак зь інфармацыяй пра Андрэя Кіма. Суд пакараў хлопца штрафам у 15 базавых велічынь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках