9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эскадроны смерці» існуюць

1

У пятніцу 25 ліпеня ў Расеі быў выкрадзены супрацоўнік інгушскага праваабарончага цэнтра «МАШР» Зураб Цачоеў.

Ранкам да ягонага дома ў станіцы Троіцкая пад'ехала цэлая аўтакалона — тры БТР і тры «Газэлі». Людзі ў камуфляжы — Зурабу здалося, іх было чалавек пяцьдзесят — занялі двор, абшукалі дом, забралі аргтэхніку і тэлефоны. Самога Цачоева пагрузілі ў адну з «Газеляў» і вывезлі ў Магас, на базу ФСБ, паведамляе «Новая газета».

Там ён прабыў некалькі гадзін, на працягу якіх яго пастаянна збівалі. Жыхары станіцы Троіцкая памкнуліся ўжо было здзяйсняць масавую акцыю з патрабаваннямі вярнуць аднавяскоўца. Але каля гадзіны дня Цачоева выкінулі на выездзе з Магаса. Яго прыйшлося шпіталізаваць — акрамя пераламаных рук і ног у Цачоева выявіліся сур'ёзныя пашкоджанні ўнутраных органаў.

Зураб Цачоеў — вельмі паважаны ў рэспубліцы чалавек, які шмат гадоў аддаў пошуку выкрадзеных людзей. Некалькі гадоў таму ў яго самога выкралі брата. Брат так і лічыцца зніклым без вестак, хаця дакладна вядома, што з хаты яго звезлі супрацоўнікі ФСБ. Зураб са сваёй скаргай на бяздзейнасць улад дайшоў да Страсбурга, паспеўшы за гэты час нажыць сабе нямала ворагаў у рэспубліцы. Па словах Магамеда Муцольгава, кіраўніка «МАШР», менавіта гэтая акалічнасць магла паслужыць прычынай выкраданню.

Аднак суцэльна верагодныя і іншыя падставы для наезду на праваабаронца. Некалькі дзён таму на апазіцыйным рэсурсе «Інгушэція.ру» з'явіўся спіс удзельнікаў так званых эскадронаў смерці (гэта спецыяльныя атрады, якія складаюцца пераважна з сілавікоў, якія арганізуюць выкраданні і забойствы ў рэспубліцы). Спіс не пратрымаўся і некалькіх гадзін — позна ўвечары сайт быў узламаны, і пералік удзельнікаў «эскадронаў смерці» знік. А праз яшчэ некалькі гадзін адбылося выкраданне Цачоева.

Сам ён пазней, знаходзячыся ў лякарні, распавядаў, што менавіта спісы ўдзельнікаў «эскадронаў смерці» асабліва цікавілі выкрадальнікаў — яны дапытваліся, хто мог мець адносіны да іх з'яўлення. Цачоеў гэтага не ведаў.

Заўважым, што адмысловая ўвага выкрадальнікаў да публікацыі пераліку забойцаў сама па сабе наводзіць на думку, што аўтар гэтай акцыі ў інтэрнэце выдаў моцна ахоўную тайну. І «эскадроны смерці» насуперак запэўненням кіраўніцтва рэспублікі ўсё жа існуюць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках