10 чэрвеня 2026, Серада, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будынак райсуда Барысава быў эвакуяваны з-за нячыйнага пакета

4

25 ліпеня быў эвакуяваны будынак райсуда горада Барысаў з-за знойдзенага нячыйнага пакета. Адзін з гараджан паведаміў у дзяжурны аддзел міліцыі, што ў раёне райсуда выяўлены нячыйны пакет.

Як паведамляе «Борисов электронный» са спасылкай на дзяжурную частку РУУС, былі праведзеныя ўсе працэдуры, неабходныя для такога выпадку – выкліканая рота сапёраў, выстаўленае ачапленне, зладжаная неадкладная эвакуацыя грамадзян, што знаходзіліся побач.

Аперацыя па абясшкоджванні выбухной прылады не спатрэбілася. Як сталася пасля, пакет з бясшкодным змесцівам пакінуў падвыпіўшы грамадзянін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках