9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады баяцца масавых пратэстаў

31

МУС змяніла стандарты забеспячэння бяспекі грамадзян пры правядзенні масавых мерапрыемстваў пасля выбуху ў Менску на афіцыйны Дзень незалежнасці.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у МУС Беларусі.

"Паводле новых правіл, якія распрацаваныя пасля здарэння 4 ліпеня, месцы правядзення па ўсім перыметры агароджваюцца мабільнымі турнікетамі. Уваходы абсталююцца рамачнымі металадэтэктарамі, як у аэрапарту, альбо для праверкі грамадзян выкарыстоўваюцца партатыўныя металадэтэктары", - паведамілі ў МУС.

"Тэрыторыя правядзення масавага мерапрыемства будзе разбівацца на невялікія квадраты, за якімі для нясення службы замацоўваюцца супрацоўнікі міліцыі, абсталяваныя партатыўнымі металадэтэктарамі для перыядычнай праверкі людзей", адзначылі ў МУС.

Супрацоўнікі міліцыі "таксама будуць весці пастаянны маніторынг сітуацыі сістэмамі відэаназірання, усталяванымі такім чынам, каб кантраляваць і месца правядзення мерапрыемства, і прылеглую тэрыторыю", адзначылі ў міністэрстве.

Акрамя гэтага, "людзей будуць дапушчаць на месца правядзення масавага мерапрыемства толькі пасля візуальнага кантролю іх фізічнага стану, а таксама праверкі на наяўнасць выбуханебяспечных і іншых прадметаў, забароненых або абмежаваных да вольнага абарачэння", адзначылі ў МУС,

"Паводле новых правіл, катэгарычна забаронены допуск грамадзян, змешчаных у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Не будуць прапускаць людзей, якія маюць пры сабе спіртныя напоі і піва", - адзначылі ў МУС.

Як раней паведамляла агенцтва, у ноч на 4 ліпеня падчас правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных афіцыйнаму Дню незалежнасці, адбыўся выбух самаробнай выбухной прылады. Пацярпела 55 чалавек, з якіх 12 да цяперашняга часу знаходзяцца ў лякарнях Менска.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках