Кіраўніцтву кампаніі-дылера «Suzuki» пагражае да 6 гадоў турмы
7- 29.07.2008, 10:20
Кіраўніцтва буйнога аўтацэнтра ў Менску падазраецца ў фінансавых махінацыях.
Па дадзеных следства, на працягу чатырох гадоў яны ўхіляліся ад выплаты мытных плацяжоў, афармляючы ўвазныя ў Беларусь машыны і матацыклы на падстаўных асоб.
З 2002 па 2006 год афіцыйны дылер аўтамабільнай маркі «Suzuki» афіцыйна не завёз у Беларусь ні адной машыны. Аднак тэхніка прадавалася рэгулярна. Як усталявала следства, падазраваныя афармлялі транспарт на падстаўных асоб, а затым прадавалі праз салон. Ужо ўсталявана 15 такіх аўтамабіляў. Толькі на здзелках з імі дзяржава страціла каля 350 мільёнаў рублёў.
Следства працягваецца. Абвінавачваным пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе тэлеканал АНТ.