9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: «Сітуацыя з коштам расейскага газу застаецца нявызначанай»

4

Урад Беларусі лічыць, што забеспячэнне росту рэнтабельнасці вытворчасці дазволіць у некаторай ступені кампенсаваць магчымы рост коштаў на энерганосьбіты ў 2009 годзе, сітуацыя з якімі і застаецца нявызначанай.

"На сённяшні дзень няма выразнасці па коштах на расейскія энерганосьбіты на будучы год. Калі сцэнар будзе песімістычным, то рэнтабельнасць стане тым найважным дэмпферам, які дазволіць вытрымаць чарговы ўдар, звязаны з энерганосьбітамі", - заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка на паседжанні ўрада, на якім абмяркоўваюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым паўгоддзі, перадае «Інтэрфакс».

У гэтай сувязі першы віцэ-прэм'ер станоўча ацаніў той факт, што ў студзене-маі рэнтабельнасць вырабленай прадукцыі склала 17,8% пры прагнозе 13%.

Як адзначыў У.Сямашка, у першым паўгоддзі "прыйшлося працаваць ва ўмовах дзеяння новых нарматыўна-прававых актаў, накіраваных на лібералізацыю эканомікі". Ён праінфармаваў, што па выніках першага паўгоддзя ВУП павялічыўся на 10,4%, рост прамысловай вытворчасці склаў 13%, інвестыцыі ў асноўны капітал павялічыліся на 23,9%. "Гэта вышэй за прагнозныя паказчыкі", - канстатаваў першы віцэ-прэм'ер.

Па ягоных словах, "асноўнай крыніцай эканамічнага росту стала павелічэнне вытворчасці прамысловай прадукцыі". У.Сямашка праінфармаваў, што з 266 прадпрыемстваў Мінпрама 248 забяспечылі прагнозныя паказчыкі. Акрамя таго, канстатаваў першы віцэ-прэм'ер, у першым паўгоддзі значна ўзрасла вытворчасць прадукцыі нафтахімічнай галіны, дзе рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 32%.

У.Сямашка таксама пазітыўна ацаніў тэмпы росту вытворчасці спажывецкіх тавараў, якія склалі 13,6%. Паміж тым, па ягоных словах, "застаюцца праблемы па канцэрнах Беллегпрам і Белбіяфарм". "У дадзеным выпадку, гаворка ідзе не аб эканамічных праблемах, а аб разгільдзяйстве", - сказаў У.Сямашка. Пры гэтым ён дадаў, што "мы маем права разлічваць, што канцэрн "Беллегпрам" выйдзе ў другім паўгоддзі на прагнозныя паказчыкі ".

Першы віцэ-прэм'ер заявіў, што ў цяперашні час падрыхтаваны праект праграмы, які прадугледжвае значны рост вытворчасці спажывецкіх тавараў, які павінен скласці да 2015 года 65- 70% у параўнанні з 2010 годам. Разам з тым, У.Сямашка адзначыў, што шэраг ключавых міністэрстваў і ведамстваў "ігнаруе агульнадзяржаўную праграму і дагэтуль не можа яе ўзгадніць".

У.Сямашка праінфармаваў, што ў рэспубліцы за пяць месяцаў цяперашняга года атрымалася сэканоміць 12,3 млн т умоўнага паліва.

"Мы павялічылі ВУП на 10% амаль без павелічэння энергазатрат", - заявіў У.Сямашка, удакладніўшы, што за гэты перыяд атрымалася дасягнуць паніжэння энергаёмістасці ВУП на 6,3%. "Забяспечаны таксама паказчык па паніжэнні матэрыялаёмістасці. Пры плане паніжэння гэтага паказчыку на 1,5%, фактычна ён знізіўся на 2%", - адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Пры гэтым ён сказаў, што "фактам застаецца рост матэрыялаёмістасці па прадпрыемствах міністэрства будаўніцтва і архітэктуры".

У.Сямашка назваў "сур'ёзным пасоўваннем" павелічэнне росту інвестыцый на 23,9%. Пры гэтым першы віцэ-прэм'ер заявіў, што "асаблівасцю інвестыцыйнага працэсу з'яўляецца апераджальны рост інвестыцый у невытворчую сферу". Ён таксама дадаў, што асноўнымі крыніцамі інвестыцый з'яўляюцца ўнутраныя крыніцы, якія склалі ў першым паўгоддзі 42,2% ад іх агульнага аб'ёму.

"Рост замежных інвестыцый склаў 280%, але іх удзельная вага па-ранейшаму з'яўляецца малаважнай і складае ўсяго толькі 1,4%", - сказаў першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках