9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біяметрычныя пашпарты могуць быць уведзеныя праз 2 гады

6

Біяметрычныя пашпарты могуць быць уведзеныя ў Беларусі праз 2-2,5 гады. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Анатоль Ланін.

У цяперашні час актыўна вывучаецца міжнародны досвед, заканадаўчая база ў гэтай сферы, у тым ліку такіх дзяржаў, як Расея, Малдова, Германія, Францыя. Хуткім часам плануецца азнаямленчая камандзіроўка прадстаўнікоў Беларусі ў Вялікабрытанію. Найболей прымальная для Беларусі германская тэхналогія, калі ідэнтыфікацыйны чып унядраецца непасрэдна ў кніжку, пры гэтым выкарыстоўваецца тэхналогія лазернай гравіроўкі на полікарбанатной аснове, паведаміў чыноўнік.

Цяпер вядзецца падрыхтоўчая праца да магчымага ўкаранення ў краіне біяметрычных ідэнтыфікатараў у электронных пашпартах. МУС Беларусі сумесна з Еўракамісіяй праводзіць азнаямленчыя семінары, мэта якіх падрыхтаваць насельніцтва да такіх зменаў. "Людзі не павінныя баяцца гэтых пераўтварэнняў, як гэта было з уводзінамі ідэнтыфікацыйных нумароў у пашпартах", - сказаў Анатоль Ланін. Ён таксама дадаў, што ўвядзенне біяметрычных пашпартоў будзе залежаць ад вылучэння неабходных сродкаў і прыняцця рашэння на дзяржаўным узроўні, паведамляе БелТА.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках