9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якая будзе кампенсацыя, не ведаюць нават самі ахвяры выбуху ў Менску

2

Пра кампенсацыі ахвярам выбуху ў Менску пакуль нічога не чутна. Праз некалькі дзён пасля выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня ўлады паабяцалі, што выплацяць кампенсацыю ўсім пацярпелым. Аднак ахвяры пакуль нічога не атрымалі.

Пацярпелая Лілія дагэтуль знаходзіцца ў 6-й лякарні. Ёй толькі 2 дні таму знялі трубкі, да якіх яна была падлучаная. Яна пачала рабіць першыя крокі. Кажа, што пра кампенсаванне ёй мімаходзь распавёў загадчык аддзялення лякарні.

“Нічога не далі. Я яшчэ ў лякарні. Мне яшчэ нават швы з ног не знялі. Загадчык аддзялення казаў, што па спісах я іду другая па ступені цяжкасці, па неабходнасці ў кампенсаванні. У мяне шэсць балтоў у назе было. Мне тры аперацыі ўжо зрабілі. Больш пра кампенсацыю я пакуль не чула”, -- паведаміла пацярпелая ў інтэрв'ю “Еўрарадыё”.

Сваё кампенсаванне 28-гадовая Лілія плануе аддаць на тое, каб прыбраць велізарны шнар, пакінуты пасля трох аперацый.

“Пайшла я на гэтае свята. Я што, вінаватая, што так усё атрымалася? Я тут праляжала месяц, і яшчэ невядома, як я гэтую нагу распрацую. Таму што сказалі, калі калена згінаць не буду, то атрафуецца нешта і ламаць трэба будзе. Зараз я так пакутую. Мне 28 гадоў! А шнар на ўсю нагу. У мяне цалкам абязвечаная нага. А у мяне такіх грошай няма, каб потым яшчэ па клініках ездзіць, за свае грошы рабіць аперацыі”, -- говоріт дзяўчына.

“Еўрарадыё” пацікавілася, якой павінная быць кампенсацыя, каб Ліліі як мінімум хапіла на аперацыю. У лячэбна-кансультатыўным цэнтры Sante, напрыклад, прыбраць шнар у 2-3 сантыметра каштуе ад 70 даляраў. У Клінічным цэнтры пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі прыбраць адзін квадратны сантыметр шнара каштуе 25 тысяч. Гэта значыць аперацыя для Ліліі, шнар у якой каля 35 сантыметраў, можа абыйсціся ад 1 мільёна 250 тысяч да болей за тысячу даляраў.

Адвакат Вера Страмкоўская лічыць, што кампенсаванне павінная выплаціць дзяржава, бо менавіта яно ўзяло на сябе адказнасць за бяспеку ўдзельнікаў свята 3 ліпеня.

“Калі дзяржава павіння было забяспечыць тое, каб правядзенне гэтага мерапрыемства не пашкодзіла жыццю і гарантавала бяспеку, то гэта ўсё павінная дзяржава, УУС Менгарвыканкама. Таму што яны забяспечваюць парадак пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”, -- паведаміла адвакат.

Памер кампенсавання будзе вызначаць сама дзяржава. Аднак калі пацярпелыя будуць незадаволеныя, яны змогуць звярнуцца ў суд, кажа Вера Страмкоўская:

“Калі гэта будзе нейкае пастанова, якую яны прымуць самі, і задаволеныя будуць людзі, што атрымалі пашкоджанні, гэта значыць калі ўсе пагодзяцца, гэта будзе нармальна. А калі не, то пацярпелыя могуць тады звярнуцца ў судовыя інстанцыі і патрабаваць іншага нейкага кампенсавання”, -- адзначыла яна.

Праект кампенсавання распрацаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Аднак у самім Міністэрстве нам адмовіліся каментаваць сітуацыю з выплатамі. Дагэтуль у няведанні застаюцца нават самі ахвяры інцыдэнту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках