9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Шкада, што пракуратуру і падаткавыя органы не цікавіць незаконны продаж зброі»

2

Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі накрыла «хваля» трэцяй праверкі падаткавых структур.

Ідзі туды, не ведаю куды, прынясі то, не ведаю што. У такім рэжыме адбываўся “дыялог” Анатоля Лябедзькі і падаткавай інспекцыі Цэнтральнага раёна сталіцы 29 ліпеня, паведамляе сайт www.ucpb.org.

Спачатку лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі патэлефанавалі і заявілі, што маюць намер праверыць дзейнасць Беларускай Еўраатлантычнай Асацыяцыі, якую Анатоль Лябедзька ўзначальваў у далёкім мінулым. Затым у офісе партыі з'явілася інспектар Яўгенія Палтавец з загадам на правядзенне выязной комплекснай праверкі. Пад загадам значыцца подпіс намесніка начальніка сталічнай інспекцыі А. Рамашэвіча.

Лябедзьку папрасілі прад'явіць касавую кнігу, таварна-транспартныя накладныя, ведамасці аналітычнага ўліку па рахунках, грузавыя мытныя дэкларацыі, ліцэнзіі і іншыя дакументы. Па словах палітыка, такое адчуванне, што намерваліся правяраць не грамадскую арганізацыю, а Менскі трактарны завод. У загадзе сказана праверыць дзейнасць грамадскай арганізацыі з 1997 па 2008 год.

«Магло здацца, што я стаў удзельнікам тэлеперадачы «Розыгрыш», - кажа лідэр АГП. - Беларуская Еўраатлантычная Асацыяцыя, стваральнікам якой быў Анатоль Майсеня, ліквідаваная Мінюстам гадоў 9-10 назад. Аднак для падаткавых структур забітая яшчэ ў мінулым стагоддзі арганізацыя працягвае функцыянаваць па цяперашнім часе. Сумесь абсурду і непрафесіяналізму».

Гэта ўжо трэцяя праверка Анатоля Лябедзькі за апошнія два тыдні «Вядома, усё гэта звязана з распачатай выбарчай кампаніяй, - лічыць ён. - Я не супраць патройнага або дзесяціразовага кантролю. Шкада толькі, што незаконны продаж зброі не цікавіць ні пракуратуру, ні падаткавыя органы. Для краіны і бюджэту гэта было б значна больш карысна».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках