КДБ цікавіцца сям’ёй праваабаронцы Валянціна Стэфановіча
1- 30.07.2008, 14:00
Сёньня дамоў да жонкі вядомага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча Аліны патэлефанавалі з упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласьці з прапановаю тэрмінова з’явіцца на гутарку, не патлумачыўшы нават прычыны па якой яе выклікаюць.
Аліна адмовілася размаўляць без позвы і спыніла размову па тэлефоне. Валянцін Стэфановіч расцэньвае дзеяньні сталічных “чэкістаў” як факт уціску непасрэдна на яго асабіста і на членаў ягонай сям’і і звязвае гэта непасрэдна са сваёй праваабарончай і грамадскай дзейнасьцю, а таксама з удзелам у маніторынгу выбараў у ніжнюю "палату" беларускага "парламенту". Факты падобнага запалохваньня, на жаль, набываюць сёньня масавы характар.
Нагадаем, што крыху раней даходамі сям’і Стэфановіча цікавілася падатковая інспекцыя, а праваабаронцу выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расьследваньняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі.