Сяргей Антончык: «Калі героі сыходзяць са сцэны, на іх месца прыходзяць клоуны»
2- 30.07.2008, 16:29
Аўтар скандальнага антыкарупцыйнага дакладу, з-за якога ў 1994 годзе шматлікія беларускія газеты вышлі з белымі плямамі на палосах, у маючых адбыцца «парламенцкіх выбарах» удзельнічаць не намераны -- не бачыць у гэтым ніякага сэнсу.
«Так, я працую самым простым грузчыкам, -- распавёў Сяргей Антонавіч «Народнай волі». -- Я вельмі доўга шукаў працу – з-за біяграфіі мяне нікуды не бралі. А тут узялі -- фірму, якой патрабаваліся працоўныя, знайшоў па аб'яве ў газеце. Так што наконт працы мне асабліва пахваліцца няма чым. Цешуся, што ёсць хоць такая. Не магу сказаць, што я задаволены заробкам, але, паўтараю, шчаслівы ўжо ад таго, што працаўладкаваны. І удзячны, што мяне ўзялі на працу, хай нават на такую, як кажуць, галімую. Трэба жыць, вы самі разумееце. А ЦРУ грошай не дае…»
Удзельнічаць у «парламенцкіх выбарах» Сяргей Антончык не жадае.
«На мой погляд, гэта бескарысна, -- кажа ён. -- І мне здаецца, дэпутатам Вярхоўнага Савета12-га склікання нават неяк нягожа прымаць удзел у гэтых выбарах. Мы бо ведаем, што такое сапраўдная праца ў парламенце, а не імітацыя. Мы прымалі рашэнні, а цяперашнія «дэпутаты» толькі ўхваляюць тое, што ім рэкамендуюць зверху. У нас ёсць велізарны палітычны досвед. Чаму ён нідзе не спатрэбіўся? Ёсць добрая прымаўка -- калі героі сыходзяць са сцэны, на іх месца прыходзяць клоуны. Дык вось асабіста я клаунадай займацца не жадаю…»
Сяргей Антончык з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь (1990-1995), сябра фракцыі БНФ. Быў сябрам антыкарупцыйнай парламенцкай камісіі, якую ўзначальваў А.Лукашэнка.
Пасля абрання прэзідэнтам А.Лукашэнкі ў снежні 1994 выступіў на сесіі Вярхоўнага Савета з дакладам аб карупцыі ў асяроддзі прэзідэнта, прайграў пазоў аб абароне гонару і вартасці, пададзены супраць яго кіруючым справамі прэзідэнта І.Ціцянковым, маёмасць Антончыка было часткова канфіскаваная.
Быў у ліку дэпутатаў апазіцыі, абвясціўшых 12 красавіка 1995 года галадоўку ў знак пратэсту супраць рэферэндуму, які навязваў А.Лукашэнка.
У маі 1999 актыўна ўдзельнічаў у выбарах прэзідэнта, якія праводзіліся сіламі беларускай апазіцыі. Беспартыйны.