9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Абразоўскі: «Чыноўнік атрымлівае да 6 мільёнаў рублёў заробак, і пляваць хацеў на людзей...»

3

Пухавіцкі раённы суд аштрафаваў грамадзкага актывіста Сяргея Абразоўскага на 1 мільён 750 тысяч рублёў. Актывіст быў абвінавачаны ў арганізацыі мітынгу 27 чэрвеня супраць будаўніцтва заводу па вытворчасьці пэстыцыдаў у пасёлку Дружным.

Адразу, як суд вынес рашэньне, Сяргей Абразоўскі заявіў «Радыё Свабода»:

“Парушэньне правоў чалавека ў Пухавіцкім раёне — гэта яскравая падзея, якая сьведчыць, як улада ў Беларусі зьдзекуецца з чалавека. Нам дэманструюць: людзі, у вас няма аніякіх правоў. Вы ў гэтай дзяржаве ніхто. У гэтай дзяржаве правіць баль чыноўнік. У райвыканкаме чыноўнік атрымлівае да шасьці мільёнаў заробак, і пляваць ён хацеў на людзей...”

Сяргея Абразоўскага караюць штрафам ужо трэці раз. За мітынгі, якія адбыліся ўвесну ў пасёлках Дружны і Сьвіслач, зь яго спагналі 2 мільёны 800 тысяч рублёў. Актывіст лічыць гэта запалохваньнем. Ён заяўляе, што ня спыніць барацьбы супраць намеру ўладаў пабудаваць хімічны завод у пасёлку Дружны, дзе цяпер жывуць перасяленцы з раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Сяргею Абразоўскаму 49 гадоў. Ён скончыў Менскі палітэхнікум, а пасьля — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў на прадпрыемствах у Пухавіцкім раёне і ў Менску. Жанаты, мае двух сыноў. Першы сакратар Менскай абласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай. Узначальвае таксама ініцыятыўную групу, якая выступае супраць будаўніцтва ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну хімічнага заводу прыватнай кампаніі “Август-Бел”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках