9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ дапытвае жонак апазыцыянэраў

2

Пад увагу КДБ трапілі Алена Каваленка і Іна Берніковіч — жонкі дэмакратычных актывістаў, настаўніцы хіміі і біялёгіі паводле адукацыі. Іх распытвалі пра выбухі ў Менску 4 ліпеня.

Настаўніцу віцебскай сярэдняй школы № 31 Алену Каваленку, жонку сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі, апыталі праз тэлефон. Мужчына, які назваўся супрацоўнікам КДБ, цікавіўся тым, ці не была сям’я Каваленкаў у Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Таксама ён прасіў ўзгадаць, ці не прасілі вучні спадарыні Алены патлумачыць, як вырабляць выбухоўку. Напрыканцы размовы жанчыне далі зразумець, што КДБ адсочвае праявы апазыцыйнай дзейнасьці яе мужа Сяргея, паведаміла “Радыё Свабода”.

Падобная ж размова адбылася ў Глыбоцкім райаддзеле КДБ з настаўніцай Вярхнянскай базавай школы Інай Берніковіч, жонкай намесьніка старшыні абласной суполкі Партыі БНФ Яраслава Берніковіча. Супрацоўнікаў КДБ таксама цікавіла, дзе была сям’я ў ноч менскага выбуху і ці не распытвалі Іну Берніковіч пра выбуховыя рэчывы сябры мужа, якія цяпер зьбіраюць подпісы за вылучэньне Яраслава Берніковіча на кандыдата ў дэпутаты. Спадарыня Іна таксама ўваходзіць у ініцыятыўную групу мужа. Апрача яе, у КДБ пра менскія выбухі апыталі яшчэ аднаго сябра ініцыятыўнай групы Яраслава Берніковіча — мастака Аляксандра Мядзельца, які некалі праходзіў тэрміновую службу ў інжынэрна-сапёрных войсках. Спадар Мядзелец распавёў, што разам зь ім выклікалі іншых былых вайскоўцаў-сапёраў, ва ўсіх іх зьнялі адбіткі пальцаў ды ўзялі сьліну на аналіз ДНК.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках