9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна прадаваць цытаты Лукашэнкі?

9

У апошні час у Беларусі, асабліва ў перыяд правядзення розных палітычных кампаній, здараюцца рэчы, ад сузірання якіх часам не ведаеш, што рабіць -- ці тое плакаць, ці тое смяяцца...

І у гэтых перыпетыях нярэдка «засвечваюцца» прадстаўнікі высокапаважаных органаў улады. Тое, што здарылася напярэдадні ў Віцебску -- адзін з падобнага роду выпадкаў, піша «Народная воля».

А сутнасць справы такая. Яшчэ 10 ліпеня, напярэдадні адкрыцця фэсту «Славянскі базар», да распаўсюджвальніка апазіцыйных друкаваных выданняў у гэтым абласным цэнтры Барыса Хамайды не спяшаючыся «падруліў», так сказаць, чалавек у цывільным і пажадаў набыць газету «Народная воля». Але, купіўшы яе, ён тут жа прад'явіў валанцёру пасведчанне: маўляў, з'яўляецца супрацоўнікам міліцыі, і склаў пратакол аб парушэнні правіл гандлю.

Затым, як і вынікала чакаць, рушыў ўслед працяг. 30 ліпеня грамадзянін Хамайда быў выкліканы на паседжанне адміністрацыйнай камісіі Чыгуначнага раёна Віцебску, дзе пачаўся разгляд інцыдэнту. Паміж тым справа набыла нечаканы паварот, які, мабыць, не прадбачылі чальцы паважанай камісіі. Віноўнік таму -- ізноў жа Барыс Ханонавіч, які адразу заявіў, што ўжо па выразе твару «чалавека ў цывільным» адразу пазнаў міліцыянта і спецыяльна прадаў яму нашую газету. На самой жа справе «Народная воля» бясплатна раздаецца людзям, а прадаецца іншы тавар, а менавіта -- кніжачкі пад назвай «Народны тэлевізар» (сборнік цытат прэзідэнта Лукашэнкі, складзены Ўладзімірам Падголам). Затым абвінавачваны ўручыў усім чальцам камісіі па «Народнаму тэлевізару» для азнаямлення. Чым яны заняліся з немалой увагай і, мусіць, не меншай цікавасцю. Праз некаторы час паседжанне працягнулася па сутнасці пытання. Аднак грамадзянін Хамайда ізноў пайшоў у наступ, у прыватнасці, прапанаваўшы ўсім прысутным весці гутарку выключна на беларускай мове, заўважыўшы пры гэтым, што ўсе чыноўнікі абавязаныя яе ведаць, і папрасіў задаць яму хаця б адно пытанне па-беларуску. Але пачуў расхожае: маўляў, у нашай краіне Канстытуцыяй замацавана двухмоўе і што жа цытатнік выдадзены на расейскай. У адказ абвінавачваны заўважыў: цытаткі ў кніжачцы дадзеныя без скажэнняў, на мове, так сказаць, арыгінала.

У выніку, не чакаючы падобнага развіцця сітуацыі, старшыня паведаміў аб пераносе працэсу слухання справы на 13 жнівеня, на якім будзе прысутнічаць перакладчык.

А «Народныя тэлевізары» чыноўнікі забралі з сабой -- мабыць, яшчэ разок самім паглядзець і іншым паказаць. Мы жа застаемся ў чаканні да 13 жніўня -- даты, якая можа растлумачыць сутнасць педантычна-іранічнага пытання: ці можна ў Беларусі прадаваць сборнік цытат Лукашэнкі?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках