9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харчаванне салдата абыходзіцца дзяржаве ў 5 тысяч рублёў у суткі

14

У сувязі з ростам коштаў на харчы Міністэрства абароны пераглядзела сыстэму харчаваньня салдат.

У Беларусі скарачаецца колькасць салдацкіх сталовак. Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны па тылу генерал-маёр Аляксандр Балігатаў. Па яго словах, армія пераходзіць на новы прынцып арганізацыі харчавання, піша Bulletinonline.

У 60-м асобным палку сувязі, які дысьлякаваны ля Барысава, салдат ужо трэці месяц кормяць цывільныя. Намесьнік камандзіра палка па тылу падпалкоўнік Аляксандр Дапчынскі задаволены:

– Сталоўка для нас была ў цяжар. Цяпер жа вайсковая частка эканоміць у расходах на ваду, цяпло, гаруча-змазачныя матэрыялы. Акрамя таго, няма неабходнасьці траціць фінансы на закуп тэхналягічнага абсталяваньня. Няма таксама патрэбы прызначаць нарад з салдат для працы на кухні. Нават чыстка бульбы перастала быць салдацкай справай.

Са словаў падпалкоўніка Дапчынскага, сёньня харчаваньне аднаго салдата тэрміновай службы абыходзіцца прыкладна ў пяць тысяч рублёў у суткі.

Кухар Тамара Колбік хоць і ня лічыць гэтыя грошы дастатковымі, заяўляе, што "салдаты – не галодныя".

– Мы нават гатуем катлеты, біточкі, галубцы, сьвіную пячонку, – пералічвае кухар Тамара, – усё ў межах вызначанай сумы. Таксама ў нас тут працуе аддзел кулінарыі. Пячэм і прадаем смачныя булачкі.

Дарэчы, салдаты раскупляюць тыя булачкі ў момант. Многія ядуць булкі і запіваюць малаком. Радавы Іван Макей кажа, што родам з Клецкага раёну і "ўзрос на малацэ, а ў войску малака не хапае".

Тым часам Мінабароны нядаўна абвесьціла, што ў палявых умовах салдаты не атрымаюць малака ўвогуле. Яго заменіць сыр. Сутачная норма – 10 грамаў. Акрамя таго, выключаць з рацыёну і алей. Замест яго салдат атрымае сьвіны тлушч.

У камэнтары да плянуемых зьменаў у харчаваньні салдатаў, Мінабароны тлумачыць, што яшчэ ў 2007 годзе ў Беларускім навукова-дасьледчым цэнтрам гігіены была праведзеная ацэнка фізыялягічнай патрэбы арганізму ваенаслужачых у пажыўных рэчывах і вітамінах. Вучоныя зрабілі высновы, што байцам нават не хапае грэчкі і рысу, садавіны і гародніны, ня кажучы ўжо пра мяса, рыбу, сыр і малочныя прадукты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках