9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыйнаму палітыку прапанавалі «пагутарыць» аб выбуху ў Менску

2

Гомельскі каардынатар па стварэнні грамадскага аб'яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Канстанцін Жукоўскі атрымаў позву ў АЎС Цэнтральнага раёна.

У позве адзначана, што яму належыць з'явіцца да аперупаўнаважанага крымінальнага вышуку для гутаркі, піша БелаПАН.

Раніцай 7 ліпеня К.Жукоўскаму патэлефанавалі з міліцыі і пастлумачылі, што выклікаюць яго для апытання з нагоды выбуху 4 ліпеня ў Менску. "Позва аформленая няправільна, там не паказана, у якасці каго мяне выклікаюць — сведкі, пацярпелага або падазраванага, што такое "гутарка", я не разумею, — кажа К.Жукоўскі. — Я у міліцыю не пайду, хай хоць бы позвы афармляюць правільна. Мне, як грамадзяніну, павінныя былі пад подпіс ўручыць позву і растлумачыць, у якасці каго мяне выклікаюць. Калі я ў апазіцыі — гэта не значыць, што я ў чымсьці вінаваты або павінен быць хлопчыкам для біцця".

Справа ў тым, што палітык мае намер балатавацца ў дэпутаты беларускага «парламента» па Буда-Кашалёўскай акрузе і званок з міліцыі звязвае з імкненнем уладаў аказаць на яго псіхалагічны ціск.

У аддзеле крымінальнага вышуку АЎС Цэнтральнага раёна адмовіліся каментаваць прычыныі выкліку К.Жукоўскага ў міліцыю, спаслаўшыся на тое, што маладога чалавека выклікаюць проста «пагутарыць». Супрацоўнікі крымвышуку адзначылі, што выклікі ў міліцыю — дзейнасць праваахоўных органаў, і міліцыя не абавязаная асвятляць акалічнасці следства ў прэсе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках