9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад салігорскіх маладафронтаўцаў патрабуюць тлумачэньняў па выбуху ў Менску

4

Пяці салігорскім актывістам апазыцыі патэлефанавалі зь міліцыі і папрасілі даць тлумачэньне, дзе яны былі ў ноч на 4 ліпеня і ці быў зь іх нехта ў Менску.

«У панядзелак бліжэй да поўначы да мяне, майго брата Ільлі, Хрысьціны Самойлавай, Рыгора Астапені і Аляксея Валабуева патэлефанаваў старшы лейтэнант салігорскай міліцыі Салавей, які настойліва запрашаў у аўторак зьявіцца ў пастарунак, каб даць пісьмовыя тлумачэньні, дзе мы знаходзіліся 3 і 4 ліпеня, ці быў нехта з нас у Менску», — сказаў “Нашай ніве” Іван Шыла.

Хлопец гаворыць, што ў Менску ў тыя дні нікога не было. Маладзёны знаходзіліся альбо ў Салігорску, альбо за мяжой.

Як паведамляе прэс-служба Руху «За свабоду», адбыўся таксама ператрус на кватэры пінскага актывіста Паўла Ляхновіча. Міліцыянты і супрацоўнікі пракуратуры зь Менску паведамілі, што ператрус праходзіць у сувязі з заведзенай крымінальнай справай па выбуху 4 ліпеня. У Ляхновіча, які займаецца паляваньнем, канфіскавалі порах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках