9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук, які больш за усіх пацярпеў ад выбуху, выпісаны з лякарні

Мянчук, які больш за усіх пацярпеў ад выбуху ў Менску 4 ліпеня, выпісаны з лякарні хуткай медычнай дапамогі.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак галоўны лекар дадзенай лякарні Віктар Сірненка.

"Гэты пацыент выпісаны з лякарні. Ягоны стан даволі добры. Перавязкі яму не патрэбныя", - паведаміў В.Сірненка. Пры гэтым ён дадаў, што "праз два тыдні ён ізноў паступіць да нас на працяг абследвання". Як раней паведамляла агенцтва з спасылкай на медыкаў, "дадзены пацыент атрымаў мінна-аскепкавыя раненні печані і ніжняй полай вены. Яму былі зробленыя аперацыі".

Як паведамілі агенцтву ў Мінздары, на гэты момант на стацыянарным лячэнні застаюцца двое пацярпелых ад выбуху 4 ліпеня, яны знаходзяцца ў 6-й менскай гарадской клінічнай лякарні. "Яны ляжаць на вытяжцы пасля пераломаў костак", - удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Уначы 4 ліпеня ў Менску падчас выбуху пацярпела 55 чалавек, 46 з якіх былі дастаўленымі ў лякарні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках