Беларускі штангіст атрымаў траўму на Алімпіядзе ў Пекіне
1- 11.08.2008, 11:07
24-гадовы беларускі цяжкаатлет Генадзь Махвееня (вагавая катэгорыя да 62 кг) траўмаваўся на Алімпіядзе ў Пекіне.
"Падчас выканання апошняй спробы спартовец атрымаў расцяжэнне ўнутраных цягліцаў левага сцягна. Цяпер ён ужо знаходзіцца ў Алімпійскай вёсцы", — паведамілі ў штабе беларускай дэлегацыі.
У групе "В" Г.Махвееня паказаў трэці вынік — 278 кг (128 кг у рыўку і 150 кг у штуршку). У другім відзе спартовец два разы беспаспяхова спрабаваў падняць штангу вагай у 156 кг, паведамляе БелаПАН.
Выніковае месца штангісты стане вядомым пасля выступу атлетаў, уваходных у групу "А".