9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў Партыі БНФ не пускаюць ва ўчасткавыя камісыі

1

Апошнія дні сталі неспакойнымі для прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў, якія прасунулі свае кандыдатуры ва ўчасткавыя выбарчыя камісыі.

Як паведамілі чальцы ініцыятыўнай групы Віктара Івашкевіча, спіс прадстаўнікоў ва ўчасткавыя камісыі па 97-ай Кастрычніцкай акрузе ад Партыі БНФ быў пададзеным у адміністрацыю Кастрычніцкага раёну 7 жніўня ў першай палове дня. Ужо ўвечар таго сама дня дзвум з гэтага спісу адтуль патэлефанавалі, удакладнілі, ці сапраўды яны прэтэндуюць на ўключэнне ў камісыю, і запрасілі прыйсці ў адміністрацыю, не растлумачыўшы прычынаў.

Чальцы БНФ, прасунутыя ў склад камісыяў на тэрыторыі 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі, таксама літаральна адразу ж адчулі на сабе ціск. Па словах Юрася Карэтнікава, прэтэндэнта ў кандыдаты па гэтай акрузе, спіс прадстаўнікоў быў пададзеным ў раённую адміністрацыю 7 жніўня ў другой палове дня, а раніцай 8-го жніўня некаторым з іх ужо патэлефанавалі з прапановамі адмовіцца ад чалецтва ва ўчасткавых камісыях і запрашэннем на «гутарку». У дадзеным выпадку ціск быў з боку адміністрацыяў працоўных калектываў і навучальных установаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках