9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія СМІ падтасоўваюць фатаграфіі: разбураны Горы выдаюць за Цхінвалі

4
Расійскія СМІ падтасоўваюць фатаграфіі: разбураны Горы выдаюць за Цхінвалі

Расейскае выданне «Независимая газета» прадставіла на сваім сайце фотагалерэю "Вайна ў Паўднёвай Асеціі. Другія суткі", дзе выраз "Горада Цхінвалі больш не існуе" ілюструюць фатаграфіі з разбуранага грузінскага горада Горы.

З дзесяці фатаграфій, прадстаўленых на сайце Независимой газеты, пяць зробленыя ў абхопленым агнём Горы. Прынамсі, аб гэтым сведчыць суправаджальны тэкст да фота на сайце брытанскага інфармагенцтва Reuters, якому належаць аўтарскія правы на фота, паведамляе ўкраінскі сайт «Карэспандэнт».

Аднак «Независимая газета» публікуе фатаграфіі, суправаджаючы іх тэкстам аб абстрэле грузінскімі вайскоўцамі сталіцы непрызнанай рэспублікі Паўднёвай Асеціі Цхінвалі і паведамляе аб двух тысячах ахвяр сярод жыхароў горада.

Тым часам Упраўленне Следчага камітэта пры пракуратуры РФ па Паўночнай Асеціі ўзбудзіла крымінальную справу ў сувязі з узброеным нападам узброеных сіл Грузіі на Паўднёвую Асецію.

"Следчых цікавяць усе акалічнасці нападу грузінскіх узброеных фармаванняў і дзеянняў грузінскіх вайскоўцаў супраць мірнага насельніцтва", - распавёў адзін з апытаных жыхароў Цхінвалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках