9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія праваабаронцы заклікаюць да санкцыяў супраць Расеі за агрэсію супраць Грузіі

8

Вядомы расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў заклікае сусветную супольнасць асудзіць дзеянні Расеі ў Грузіі.

З нагоды абароны расейскіх грамадзян Расея пачала агрэсію супраць Грузіі, гаворыцца ў заяве Кавалёва, якая паступіла ў рэдакцыю інтэрнэт-старонкі "Грани.ру". Ён заклікае выключыць Расею з "вялікай васьмёркі", увесці антырасейскія санкцыі на ўзроўні ААН, АБСЕ і ПАСЕ. Да звароту далучыліся Леў Панамароў, Міхаіл Крыгер, Станіслаў Дмітрыеўскі, іншыя праваабаронцы і грамадсзкія дзяячы.

"Расея страціла маральнае права на міратворнасць у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, калі ў абыход кіраўніцтва суверэннай Грузіі адкрыта зблізілася з фактычнымі ворганамі ўлады гэтых самаабвешчаных утварэнняў, - гаворыцца ў заяве. - Цяпер, адкінуўшы ўсялякія прыстойнасці, увёўшы ў Грузію дэсантныя часткі, бамбуючы терыторыі, нават не ўваходныя ў былую Паўднёва-Асяцінскую аўтаномную вобласць, Расея канчаткова стала бокам узброенага канфлікту".

Праваабаронца Алена Боннэр, у сваю чаргу, заклікае ААН тэрмінова спыніць міратворчы мандат Расеі. "Ніколі надалей краіна, сумежная з зонай канфлікту, не павінна атрымліваць міратворчы мандат, - заявіла Боннэр Граням.Ру. - Яна непазбежна стаецца ўдзельнікам канфлікту, а часцяком і правакуе ягонае ўзмацненне". Боннэр заклікае НАТО або ААН увесці ў зону канфлікту свае міратворчыя сілы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках