18 красавiка 2024, Чацвер, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна ў Грузіі ставіць пад пагрозу Алімпіяду ў Сочы

2

Грузіна-асяцінскі канфлікт выклікаў турботы ў Міжнародным Алімпійскім Камітэце (МАК), паколькі жорсткія баі ідуць усяго ў некалькіх сотнях кіламетрах ад Сочы, дзе ў 2014 годзе павінная прайсці зімовая Алімпіяда.

Адно з галоўных пытанняў правядзення Алімпійскіх гульняў - забеспячэнне бяспекі. На захадзе асцерагаюцца, што Расея гэтую задачу не зможа выканаць, адзначае "Эхо Москвы" са спасылкай на АР.

Кіраўнік аргкамітэта па падрыхтоўцы Алімпіяды Дзмітрый Чарнышэнка заявіў, што канфлікт паміж Грузіяй і Расеяй "не мае нічога агульнага з падрыхтоўкай да Алімпіяды". "Мы засмучаныя тым, што адбываецца ў свеце і падзяляем асцярогі МАК, аднак хай гэтым займаюцца палітыкі, - дадаў Чарнышэнка. - Асабіста я веру, што Алімпіяда - гэтае прыміраючае мерапрыемства. Я упэўнены, што каштоўнасці і ідэалы Гульняў будуць улічаныя канфліктуючымі бакамі".

Тым часам усё больш абвастраецца сітуацыя ў Абхазіі - непрызнанай рэспубліцы, ад заходняй мяжы якой да Сочы ўсяго некалькі дзясяткаў кіламетраў. Кіраўнік кардынацыйнай камісіі Алімпіяды-2014, алімпійскі чэмпіён Жан-Клод Кіллі адзначыў: "Усё гэта выклікае вялікія турботы".

"Гэта праблема асобна ўзятай дзяржавы, і МАК не можа каментаваць падобныя сітуацыі. Мы толькі спадзяемся, што канфлікт хутка разрашыцца", - заявіў Кіллі у інтэрв'ю АР.

Раней кіраўнік кардынацыйнай камісіі Алімпіяды-2014 выказаўся на конт будаўніцтва алімпійскіх аб'ектаў у Сочы, заявіўшы, што гораду яшчэ маецца пабудаваць 70-80% будынкаў. "Ім трэба будзе вельмі шмат зрабіць, - адзначыў Кіллі. - Яны, на мой погляд, яшчэ не спазніліся, але і часу губляць больш не могуць". Чарнышэнка ў адказ на гэта заявіў, што ўсе аб'екты будуць збудаваныя да канца 2012 года.

Паміж тым, асцярогі з нагоды правядзенні Алімпіяды ў Сочы раней выказвалі і мясцовыя эколагі. Яны лічаць, што будаўніцтва алімпійскіх аб'ектаў вырабіць шкоду экалогіі края. Жыхары горада таксама незадаволеныя маючымі адбыцца гульнямі, паколькі шматлікія дамы могуць знесці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках