Прэзідэнт ЗША абвінаваціў Расею ў эскалацыі канфлікту ў Грузіі
1- 12.08.2008, 0:31
Прэзідэнт ЗША Джордж Буш выступіў з заявай аб сітуацыі ў Грузіі. Ён выказаў асцярогі ў сувязі з працягам узброенага канфлікту, усклаўшы адказнасць за яго эскалацыю на Расею.
Буш таксама заявіў, што дзеянні Расеі ставяць пад пагрозу адносіны Масквы са Злучанымі Штатамі і Еўразвязам.
Прэзідэнт ЗША заклікаў да неадкладнага спынення агню ў Грузіі і выступіў у падтрымку плану мірнага ўрэгулявання канфлікту, прапанаванага Францыяй.
"Я глыбока занепакоены паведамленнямі аб тым, што расейскія войскі вышлі за зону канфлікту і здзейснілі ўдары па грузінскім горадзе Горы і пагражаюць сталіцы Грузіі Тбілісі. Маюцца сведчанні таго, што расейскія сілы могуць хутка пачаць бамбаванне грамадзянскага аэрапорта ў сталіцы. Калі гэтыя паведамленні дакладныя, такія расейскія дзеянні будзе ўяўляць сабой значную і грубую эскалацыю канфлікту ў Грузіі", - заявіў прэзідэнт ЗША, выступаючы ў Ружавым садзе Белага дома з заявай у сувязі з сітуацыяй у Грузіі.
"Ствараецца ўражанне, што Расея імкнецца зрушыць грузінскі ўрад, належным чынам абраны народам. Расея ўварвалася на тэрыторыю суверэннай суседняй дзяржавы і пагражае дэмакратычнаму ўраду, абранаму народам. Такія дзеянні непрымальныя ў XXI стагоддзі", - сказаў кіраўнік Белага дома.
"Час, каб Расея адказвала за свае словы і здзяйсняла правільныя дзеянні ў гэтай крызіснай сітуацыі", - падкрэсліў Джордж Буш. "Расейскі ўрад павінны паважаць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Грузіі", - сказаў прэзідэнт ЗША.