9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы дэманстранты патрабавалі вывада расейскіх войскаў з Грузіі

Ля будынка расейскай амбасады ў Варшаве прайшла дэманстрацыя з патрабаваннем вывесці расейскія войскі з тэрыторыі Грузіі.

"Рускія-дадому!", "Пуцін - забойца!", "Варшава салідарная з Тбілісі" - такія лозунгі скандавалі каля 200 дэманстрантаў, у тым ліку і грузіны, якія жывуць у Польшчы, - паведамляе радыё «Свабода».

У сваю чаргу польскія палітыкі - прадстаўнікі як кіравальных партый, так і апазіцыі - у адзін голас выказваюць салідарнасць з Тбілісі і заклікаюць сусветную супольнасць выступіць у абарону тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

"Нам атрымалася першым чынам дамовіцца аб сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ, якае адбудзецца ў сераду", - заявіў польскі прэм'ер Дональд Туск.

Паміж тым неафіцыйна паведамляецца, што ўжо ў аўторак раніцай у Тбілісі выляціць прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі адначасова з кіраўнікамі Эстоніі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках