У Тбілісі - моцны выбух
- 12.08.2008, 11:37
Моцны выбух было чуваць сёння ў сталіцы Грузіі Тбілісі, - аб гэтым з пазнакай "тэрмінова" паведамляе тэлекампанія CNN.
Ніякія падрабязнасці, таго, што адбылося, пакуль не вядомыя. Раней інфармацыйныя агенцтвы паведамілі аб бамбаванні грузінскага гораду Горы.
Па непацверджаных пакуль дадзеных, там загінулі грэцкі тэлежурналіст і грузінскі аператар. Адзін з удараў быў нанесеным па мясцовай тэлестанцыі, паведамляе «Эхо Москвы».