25 красавiка 2024, Чацвер, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія хітрыкі падчас адкрыцця Алімпіяды (Фота)

5

Некаторыя фрагменты цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Пекіне, якая адбылася ў пятніцу, былі сфабрыкаванымі.

Калі пад гукі барабанаў пачаўся адваротны адлік часу да пачатку цырымоніі, гледачы, якія назіралі за падзеямі па сваіх тэлевізарах, і тыя, хто быў на нацыянальным стадыёне "Птушынае гняздо" і глядзеў на гіганцкія экраны, убачылі некалькі велізарных "хвастоў" ад феерверкаў, узляцелых у неба над горадам з пляцу Цяньаньмэнь. Аднак яны не здагадаліся, што гэта была ўсяго толькі кампутарная графіка, устаўленая ў здымку ў дакладна абраны момант, паведамляе «Газета.ру».

Феерверкі па-за межамі стадыёну сапраўды былі. Але арганізатары і аператары, якія меліся зафіксаваць на стужцы гэтую фантастычную феерыю, загадзя вырашылі, што немагчыма засняць у паветры ўсё 29 яскравых слядоў ад піратэхнічных снарадаў. У выніку на стужцы зафіксавалі толькі апошні "хвост" - той, які можна было зняць камерай, усталяванай на "Птушыным гняздзе". Аб гэтай хітрасці паведаміла ў выходныя кітайская газета The Beijing Times.

Кіраўнік групы па забеспячэнні візуальных эфектаў на цырымоніі Гаа Ксяалонг распавёў, што на стварэнне 55-секунднага паслядоўнага шэрагу кадраў спатрэбіўся амаль год. Спецыялісты правялі дбайную і карпатлівую працу, імкнучыся зрабіць падробку амаль непрыкметнай. Эксперты групы выслухалі рады Пекінскага метэаралагічнага бюро аб тым, як узнавіць смугу ад вячэрняга гарадскога смогу і дасягнуць візуальнага эфекту лёгкага трусення камеры, які павінен выклікаць уражанне здымкі з хэлікоптару. "Убачыўшы, як гэта спрацавала, магу сказаць, што ўсё адбылося занадта цудоўна ў параўнанні з тымі феерверкамі, якія былі на самай справе, - заявіў ён. - Але большая частка гледачоў вырашыла, што ўсё здымалася ўжывую, і наша місыя выкананая".

Па ягоных словах, цяжэй за ўсў было дасягнуць эфекту здымкі з хэлікоптару, які манеўруе, пры якой на стужку можна было бы захапіць усё 29 "хвастоў" феерверкаў. Адзін з дараднікаў Арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы Алімпійскіх гульняў у Пекіне падтрымаў рашэнне выкарыстаць кампутарныя эфекты для таго, каб стварыць для гледачоў мацнейшае ўражанне. "Здымаць гэта на самаой справе забаранілі бы, - сказаў ён. - Мы не маглі рызыкаваць жыццём пілота хэлікоптару, прымушаючы яго ісці за следам, які пакідаецца феерверкам".

Па словах прадстаўніцы Пекінскага алімпійскага камітэту, канчатковае рашэнне было прынята Пекінскай алімпійскай вяшчальнай карпарацыяй - сумесным прадпрыемствам Міжнароднага алімпійскага камітэту і мясцовых арганізатараў, з дапамогай якога тэлерэпартажы аб падзеях Алімпіяды могуць убачыць гледачы па ўсім свеце. "Наколькі гэта было магчымым, мы запускалі феерверкі, гэта было важна для нас", - дадала яна.

Па словах Гаа Ксяалонга, ён турбаваўся, што тэхнічна падкаваныя гледачы заўважаць падробку і раскрытыкуюць арганізатараў. Аднак каментары ў інтэрнэце паказваюць: вынік выклікаў хутчэй захапленне.

Нягледзячы на тое, што цырымонія адкрыцця атрымала захопленыя водгукі з іншых краінаў, у Кітаі яна была прынятай далёка не так адназначна. Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі ў сваіх каментарах выказваліся даволі варожа, заяўляючы, што ўся гэтая пышнасць апынулася, па сутнасці, беззмястоўнай. Іншыя звярнулі ўвагу на велізарную колькасць задзейнічаных у імпрэзе артыстаў - больш за 16 тысячаў, у асноўным з песенных і скокавых калектываў Народна-вызваленчага войску Кітаю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках