Расея стала аўтсайдарам: НАТА і ЗША не пускаюць расейскі флот на ваенныя вучэнні
2- 14.08.2008, 9:23
НАТА забараніла расейскаму караблю прымаць удзел у міжнародных антытэрарыстычных вучэннях у Міжземным моры з-за дзеянняў РФ у адносінах Грузіі.
Аб гэтым паведаміў Reuters прадстаўнік паўночнаатлантычнага альянсу.
Расейскі вартавы карабель Чарнаморскага флота "Ладны" у жніўні-верасні 2008 года ў другі раз павінен быў прыняць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі Аб'яднаных ваенна-марскіх сіл НАТА у Міжземным моры "Актыўныя высілкі".
Сумесна з караблямі НАТА расейскі баявы карабель павінен быў выконваць задачы кантролю за рухам суднаў, падазраваных у дачыненні да тэрарызму, незаконнаму абарачэнню зброі масавага паражэння і сродкаў яе дастаўкі, незаконнай перавозцы марскім шляхам наркотыкаў і іншай незаконнай дзейнасці, якая стварае марскія рызыкі ў акваторыі Міжземнага мора.
Судна знаходзілася ўжо ў берагоў Турцыі, калі ад НАТА прыйшла адмова ў запыце на ўдзел у вучэннях. Прадстаўнік Альянсу заявіў, што пасля вайны ў Паўднёвай Асеціі Вашынгтон скасаваў дамову з Расеяй аб удзеле расейскага карабля ў вучэннях, якія штогод праводзяцца пасля тэрактаў у ЗША 11 верасня 2001 года
У НАТА таксама паведамілі, што адміністрацыя ЗША блакавала запыт расейскага боку на правядзенне пазачарговага паседжання Савета НАТА-Расея для абмеркавання сітуацыі на Каўказе.
Нагадаем, што ЗША таксама апавясцілі Расею аб адмове ўдзельнічаць у міжнародных ваенна-марскіх вучэннях "ФРУКУС-2008". Вучэнні пройдуць з 15 па 23 жніўня ў Японскім моры. Іх мэтай з'яўляецца падрыхтоўка да сумесных дзеянняў у міратворчых аперацыях на моры. Планавалася, што ў іх прымуць удзел караблі чатырох краін - Расеі, Францыі, ЗША і Вялікабрытаніі.