9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лятаць «Белавія» стала небяспечна

4

Найбольшая колькасць авіяцыйных інцыдэнтаў у Беларусі прыходзіцца на НАК "Белавія" і звязаныя з эксплуатацыяй самалётаў CRJ-100.

Да такой высновы прыйшла Беларуская транспартная пракуратура, прааналізаваўшы станы бяспекі палётаў па выніках 6 месяцаў 2008 года. Паведамленне аб гэтым учора было распаўсюджанае па каналах дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Як адзначае пракуратура, на працягу студзеня-сакавіка 2008 года з удзелам суднаў CRJ-100 звязаныя пяць інцыдэнтаў і адно здарэнне.

Дадзеныя факты, як і ў цэлым рост колькасці авіяцыйных інцыдэнтаў у першым паўгоддзі бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года (13 і 5 адпаведна), сведчаць аб неналежнай арганізацыі працы ў авіяцыйнай галіне.

У сувязі з гэтым Беларускай транспартнай пракуратурай унесенае прадстаўленне генеральнаму дырэктару Нацыянальнай кампаніі "Белавія" аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе бяспеку палётаў. Пракуратурай паказана на неабходнасць правядзення дбайнага аналізу з пункта гледжання бяспекі палётаў пры ажыццяўленні закупаў авіяцыйнай тэхнікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках