9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя па справе аб выбуху правярае курсавыя і дыплёмныя працы

13

На месцы выбуху 4 ліпеня быў знойдзеным кавалак паперы для крэслення з сэрыйным нумарам.

Такі від паперы выкарыстоўвалі прыкладна чатыры гады таму — цяпер яна не выпускаецца. Аператыўнікі пачалі праверку курсавых і дыпломных працаў, справаздачаў па практыцы ў ВНУ і сярэдне-спецыяльных установах адукацыі.

Як паведамляе Bulletinonline, ператрусы праходзяць у навучальных установах тэхнічнага профілю. Шукаць адпаведны нумар выпуску паперы даручана мясцовым РАУС.

Знойдзеная на месцы здарэння папера была выпушчанай Добрускай папяровай фабрыкай. Такі від звычайна выкарыстоўвалі студэнты для крэслення прыкладна чатыры гады таму, бо з таго часу фабрыка такой паперы не выпускае.

Колькі часу зойме праверка ўсіх студэнцкіх працаў па крэсленні, цяжка нават уявіць. Але, судзячы па тым, што аператыўнікі заняліся гэтак няўдзячнай працай, можна выказаць здагадку, што іншай, больш сур'ёзнай, зачэпкі у іх няма.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках