Надзвычайнае здарэнне у мэтро: людзі падаюць на рэйкі
- 15.08.2008, 12:18
15 жніўня на станцыі мэтро "плошча Леніна" ў Менску жанчына звалілася на рэйкі. У звязі з гэтым на першай лініі метрапалітэну адбылася затрымка руху цягнікоў.
Як паведаміў БелаПАН старэйшы інспектар групы інфармацыі і грамадзкіх звязяў УУС па ахове метрапалітэну Арцём Гарашэвіч, НЗ адбылося а 10.05. Мянчучцы 1961 году нараджэння стала дрэнна, і яна звалілася на рэйкі. "Пасажыры, якія стаялі на платформе, сталі падаваць сыгналы машыністу цягніка, што набліжаўся, і той распачаў экстранае тармажэнне. Цягнік спыніўся ў 70-ці сантыметрах ад жанчыны", — распавёў старэйшы інспектар. Супрацоўнікі УУС па ахове метрапалітэну паднялі жанчыну на платформу і выклікалі хуткую дапамогу.
Па папярэдніх дадзеных, пацярпелая не атрымала сур'ёзных траўмаў. "Жанчына знаходзілася ў прытомнасці і размаўляла з міліцыянерамі. Яе даставілі ў адну з медыцынскіх установаў", — сказаў А.Гарашэвіч.
Па ягоным словам, рух цягнікоў быў прыпыненым на сем хвілінаў, цяпер мэтро працуе ў звычайным рэжыме.