9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайпер раніў грузінскую журналістку падчас прамога эфіру (Відэа)

Карэспандэнтка грузінскага Грамадскага тэлебачання Тамара Урушадзэ была параненая на дарозе невядомым снайперам, калі вялася прамая трансляцыя яе рэпартажу на пад'ездзе да грузінскага горада Горы. Камера зафіксавала гэты момант.

На шчасце, куля толькі закранула ейную левую руку. Мужная журналістка не стала прасіць выключаць камеру і хавацца – адразу ж ў мікрааўтобусе яна атрымала неабходную медычную дапамогу, апранула бронекамізэльку і працягнула рэпартаж.

"Магчыма, гэта быў снайпер, таму што ўвесь дзень сёння ззаду нас знаходзіліся снайперы, я думаю, гэта была нейкая куля. Наўпрост зараз я не магу нічога больш паведаміць, таму што мы тут нікога ня бачым, і я ня ведаю, хто страляў", - пракаментавала журналістка адразу пасля інцыдэнту.

У чацвер у раёне гораду Горы, што знаходзіцца ў 76 кіламетрах ад Тбілісі, журналісты чулі каля 20 выбухаў і несупынную перастрэлку. Расейскія жаўнеры ў парушэнне дамоўленасцям працягваюць знаходзіцца ў Горы, Поці й Зугдзідзі. Пры гэтым салдаты паводзяць сябе агрэсыўна ў дачыненні да мясцовага насельніцтва і журналістаў.

Учора асяцінскія апалчэнцы напалі на журналістаў грузінскага тэлеканала «Руставі-2». У іх канфіскавалі камеру, адзін з журналістаў атрымаў раненне ў руку, перадае тэлеканал «Еўраньюс» (ВІДЭА).

Па дадзеных грузінскага боку, у Горы некалькі дзён таму загінуў галандзец-апэратар тэлекампаніі RTL 39-гадовы Стан Сторыманс, раненні атрымаў рэпарцёр Йерун Акерманс.

Акрамя таго, у Паўднёвай Асеціі загінулі грамадзяне Грузіі: фотарэпарцёр Аляксандар Клімчук і карэспандэнт часопісу "Рускі Newsweek" Грыгорый Чыхладзэ.

Кіраўнік цэнтру экстрэмальнай журналістыкі Алег Панфілаў сказаў, што, па ягоным дадзеным, у зоне канфлікту пацярпелі тры турэцкія журналісты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках