9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скрабец не жадае ўдзельнічаць у «перадвыбарным шоў»

Першы намеснік старшыні Цэнтральнай рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Скрабец, які збіраўся вылучацца кандыдатам у дэпутаты на «парламенцкіх выбарах», змяніў рашэнне і зняў сваю кандыдатуру.

У распаўсюджанай заяве палітыка адзначаецца, што «спіс наступнага складу ППНХ чацвёртага склікання зацверджаны А.Лукашэнкам яшчэ год таму. У Лідскай выбарчай акрузе нумар 54, па якой я вылучаюся, «дэпутатам» прызначаная Тамара Клябан — начальнік упраўлення эканомікі Лідскага райвыканкама».

«На маю ініцыятыўную групу здзяйсняецца беспрэцэдэнтны ціск. Мясцовая ўлада ў г.Ліда паводзіць сябе неадэкватна. На двух сябраў маёй ініцыятыўнай групы ўзбуджаныя крымінальныя справы», — адзначаецца ў заяве Сяргея Скрабца.

«У гэтых умовах я не магу змагацца за дэпутацкі мандат і здымаю сваю кандыдатуру з перадвыбарнага шоў», — заявіў палітык. Сяргей Скрабец таксама заклікаў «усіх, хто сутыкнуўся з самаўпраўнасцю выканаўчай улады», рушыць услед ягонаму прыкладу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках