9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея не збіраецца выводзіць свае войскі з Грузіі

2

Міністэрства абароны РФ аспрэчыла паведамленні аб распачатым вывадзе расейскіх войскаў з Паўднёвай Асеціі.

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны заявіў агенцтву "Інтэрфакс", што рашэнне аб вывадзе падпадзяленняў 58-ага войска і ПДВ "будзе прынята па меры стабілізацыі становішча ў рэгіёне".

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміла, што расейскія войскі таксама застаюцца на сваіх пазыцыях у грузінскіх гарадох Горы, Сенакі і Зугдзідзі.

Раней агенцтва Reuters паведаміла з спасылкай на намесніка камандавалага ПДВ, генерал-маёра Вячаслава Барысава, што расейскія вайсковыя калёны прасоваюцца ад Цхінвалі да мяжы РФ. Карэспандэнт Reuters паведаміў аб скарачэнні колькасці расейскіх жаўнераў на галоўным блёкпосце каля Горы.

15-16 жніўня прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў і прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падпісалі плян мірнага ўрэгулявання ў зоне грузіна-асяцінскага канфлікту.

Плян прадугледжвае адмову ад ужывання сілы, вяртанне грузінскіх войскаў у месцы іхняй сталай дыслакацыі і вывад расейскіх войскаў на лінію, якая папярэднічала пачатку баявых дзеянняў, а таксама гарантаванне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі міжнародных гарантыяў бяспекі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках