9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікаля Саркозі: «Залішне цвёрдая пазыцыя Расеі паўплывае на стасункі з Еўразвязам»

1

Залішне цвёрдая пазіцыя Расеі па стаўленні да суседніх краінаў ускладніць ейнае ўзаемадзеянне з Еўразвязам, заявіў прэзідэнт Францыі Нікаля Саркозі.

"Гэткая пазыцыя Масквы непазбежна адаб'ецца на стасунках з Еўрапейскім звязам. Расеі варта ўсвядоміць, што павага да яе толькі ўзрасце, калі яна будзе адказна і канструктыўна садзейнічаць урэгуляванню праблемаў нашай эпохі", - сказаў прэзідэнт.

Ацэньваючы праведзеную Францыяй і Еўразвязам працу на першым этапе ўрэгулявання паўднёваасяцінскага крызысу, Саркозі сказаў, што ейнае значэнне было вырашальным. "Аддаючы перавагу дзеянням і перамовам перад простым заклікам і славесным асуджэннем, ЕЗ здолеў аднавіць пазітыўныя суадносіны сілаў з Расеяй, і быў з разуменнем выслуханым ёю", - зазначыў прэзідэнт Францыі.

Па ягонаму меркаванню, "у далейшым павінен быць створаным міжнародны механізм, які дазволіць ажыццявіць развод бакоў і правесці праверку выканання ўзятых імі на сябе абавязкаў".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках